VIII адкрыты гарадскі дзіцячы фестываль-конкурс беларускай музыкі

VIII адкрыты гарадскі дзіцячы фестываль-конкурс беларускай музыкі

Дадатак 3

да Інструкцыі

аб правядзенні  VIIІ адкрытага

гарадскога дзіцячага

фестывалю-конкурсу

беларускай музыкі

 

 

Алгарытм арганізацыі і правядзення

VIII адкрытага гарадскога дзіцячага

фестывалю-конкурсу беларускай музыкі

 

Удзел у фестывалі-конкурсе прадугледжвае размяшчэнне відэазапісу конкурснага выступлення ўдзельнікаў на відэахостынгу www.youtube.com  у адкрытым доступе.

Удзельнік, які падаў заяўку на ўдзел у конкурсе, дасылае ў аргкамітэт спасылку на відэа ў www.youtube.com на электронную пошту фестывалю-конкурсу dms1-festival@mail.ru  па 30.05.2020 уключна.

Подпіс відэафайла афармляецца наступным чынам:

Іваноў Іван, малодшая група, намінацыя “Саліст”, фартэпіяна.

Іванова Ганна, Іваноў Ілля, намінацыя “Ансамбль”.

Відэафайлы з мантажом, пашкоджаннем гуку ці з дрэннай якасцю да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.

 

УВАГА!

Дасылаючы спасылку на відэазапіс, удзельнік фестывалю-конкурсу аўтаматычна пацвярджае сваю згоду на выкарыстанне матэрыялу трэцімі асобамі (арганізатарамі, членамі журы, другімі ўдзельнікамі конкурсу), а таксама на размяшчэнне конкурснага выступлення на сайце арганізатара.

Падвядзенне вынікаў фестывалю-конкурсу – 12.06.2020.

 

 

Інструкцыя

аб правядзенні VIII адкрытага гарадскога дзіцячага

фестывалю-конкурсу беларускай музыкі

 

I. Мэты і задачы фестывалю-конкурсу:

  1. Выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызма і станаўлення грамадскай пазіцыі, заснаванай на любові да нацыянальнай культуры.
  2. Папулярызацыя беларускай музыкі.
  3. Выяўленне новых таленавітых выканаўцаў, адораных дзяцей, стварэння спрыяльных умоў для развіцця творчай дзейнасці падрастаючага пакалення.
  4. Актывізацыя працэсу навучання навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў і ўстаноў агульнай адукацыі.

 

II. Арганізатары фестывалю-конкурсу.

Аддзел культуры Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семенякі г. Гродна” пры падтрымцы дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж”.

Дзяржаўная ўстанова культуры “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”.

 

III. Намінацыі.

         1. “Саліст” (фартэпіяна, струнныя смычковыя інструменты, баян і акардэон, струнныя народныя інструменты, духавыя і ўдарныя інструменты).

         2. “Ансамбль” – склад да 5 чалавек уключна (дазваляецца ўдзел канцэртмайстра ў якасці аднаго з удзельнікаў).

 

 

IV. Парадак і ўмовы правядзення фестывалю-конкурсу.

Адкрыты гарадскі фестываль-конкурс беларускай музыкі праходзіць раз у два гады ў г. Гродна.

         У фестывалі-конкурсе прымаюць удзел салісты і ансамблі навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ мастацтваў, музычных класаў агульнаадукацыйных школ з музычна-тэатральным ухілам, сектара педагагічнай практыкі сярэдніх спецыяльных устаноў культуры.

Адкрыты фармат фестывалю-конкурсу дазваляе прымаць удзел салістам і ансамблям Гродзенскай вобласці, іншых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і замежных краін.

 

Праслухоўванні ў намінацыі “Саліст” праводзіцца па трох узроставых групах:

         1. Малодшая група (да 9 гадоў уключна);

         2. Сярэдняя група (да 12 гадоў уключна);

         3. Старэйшая група (да 16 гадоў уключна).

         Удзельнікі фестывалю-конкурсу ў намінацыі “Саліст” выконваюць па аднаму твору беларускага кампазітара ці твор на беларускую народную тэму.

У намінацыі “Ансамбль” дазваляецца выкананне двух твораў (адзін – абавязкова беларускага аўтара, другі – на беларускую тэму). Агульнае гучанне праграмы – да 4 хвілін.

         Выкарыстанне фанаграм у намінацыі “Саліст” і намінацыі “Ансамбль” забараняецца.

 

V. Падвядзенне вынікаў фестывалю і ўзнагароджанне пераможцаў.

         Усе ўдзельнікі фестывалю-конкурсу ўзнагароджваюцца граматамі.

Пераможцы па кожнай ўзроставай групе адзначаюцца дыпломамі лаўрэатаў I, II, III ступеняў, дыпломам гран-пры (па адным у кожнай намінацыі).

         Для выяўлення пераможцаў прызначаецца журы, у склад якога ўваходзяць высокакваліфікаваныя спецыялісты ў сферы інструментальнага  і ансамблевага выканальніцтва. Журы мае права павялічыць колькасць ступеняў, прысуджаць не ўсе дыпломы паміж удзельнікамі, прысуджаць дыпломы ўдзельнікам без уручэння падарункаў, прысуджаць спецыяльныя дыпломы ў катэгорыях: лепшае выкананне аўтарскага твора, самы малодшы ўдзельнік і г.д.

         Журы аценьвае выступленні па наступных крытэрыях:

         1. узровень выканальніцкага майстэрства;

         2. ступень складанасці выконваемага твора;

         3. арыгінальнасць інтэрпрытацыі;

         4. артыстызм;

         5. сцэнічная культура.

          Рашэнне аб пераможцах фестывалю-конкурсу афармляецца пратаколам. У спрэчных выпадках рашаючым з’яўляецца голас старшыні журы.

Пераможцы фестывалю-конкурсу ўзнагароджваюцца памятнымі стэламі і  каштоўнымі прызамі ў памеры да 3 базавых велічынь.                  

Настаўнікі і канцэртмайстры пераможцаў узнагароджваюцца граматамі.

Усе ўдзельнікі фестывалю-конкурсу, незалежна ад вынікаў, атрымліваюць памятныя значкі.

 

VI. Фінансаванне.

Фінансаванне адкрытага гарадскога фестывалю-конкурсу ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, прадугледжаных                         у комлексным плане работы аддзела культуры Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Для фінансавання адкрытага гарадскога фестывалю-конкурсу могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

         Фінансаванне выдаткаў на арганізацыю і правядзенне фестывалю-конкурсу ажыццяўляецца за кошт уступнага ўзносу ўдзельнікаў у памеры, усталяваным наступным чынам:

  • у намінацыі “Саліст” – 20 беларускіх рублёў;
  • у намінацыі “Ансамбль” – 10 беларускіх рублёў за кожнага з удзельнікаў.

Аплата ажыццяўляецца шляхам пералічэння на разліковы рахунак ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі           г. Гродна” не пазней, чым за 4 тыдні да пачатку фестывалю-конкурсу. Квітанцыя аб аплаце высылаецца разам з дакументамі, вызначанымі ў п.VIII.

 

Банкаўскія рэквізіты:

Рахунак арганізатара: BY 32 AKBB 36320000041364000000 філіял №400 ГАУ ААТ “АСБ Беларусбанк” УНП 500044378 код БІК AKBB BY 21400. 230011, г. Гродна, вул. Новакастрычніцкая, 5.

Атрымальнік плацяжу: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі                      г. Гродна”, 230025, г. Гродна, вул. Кірава, 40.

Прызначэнне плацяжу: уступны ўзнос для ўдзелу ў адкрытым гарадскім фестывалі-конкурсе беларускай музыкі ў ДМШМ № 1                       г. Гродна.

Удзельнік фестывалю-конкурсу аплачвае ўсе банкаўскія выдаткі, звязаныя з пералікам грошай арганізатарам. У выпадку неяўкі ўдзельніка ўступны ўзнос не вяртаецца.

Фінансаванне выдаткаў па праездзе, пражыванню і харчаванню ўдзельнікаў фестывалю-конкурсу, іх настаўнікаў і канцэртмайстраў ажыццяўляецца накіроўваючым бокам.

        

VII. Тэрмін правядзення фестывалю-конкурсу.

Фестываль-конкурс адбудзецца 21 сакавіка 2020 года ў канцэртнай зале ДУА “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж”            (г. Гродна,   пр. Я. Купалы, 53). Аб часе правядзення ўдзельнікі будуць інфармаваны пазней.

 

VIII. Афармленне заявак да ўдзелу:

         Заяўка ад навучальнай установы (форма дадаецца) запаўняецца на беларускай мове і прадстаўляецца ў аргкамітэт да 01 сакавіка 2020 годаТэрмін адпраўкі вызначаецца па паштовым штэмпелі. Да ўдзелу ў фестывалі-конкурсе прымаюцца заяўкі ад выканаўцаў замежных краін.

         Заяўкі дасылаць па адрасе: 230025, г.Гродна. вул.Кірава, 40, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў  № 1 імя Ю.У.Семянякі г. Гродна” ці па электроннай пошце: dms1semenjako@mail.ru (з абавязковай пазнакай у тэме ліста “фестываль-конкурс беларускай музыкі”) (дадатак 1).

         Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: факс                  (8-0152) 68 45 65, +375 29 885 66 40, +375 29 11 07 885.

IX. Склад аргкамітэта:

Ераміновіч Галіна Міхайлаўна

намеснік начальніка аддзела культуры   Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта

Біліда Таццяна Васільеўна

галоўны спецыяліст  аддзела культуры   Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта

Лашчук Сяргей Іванавіч

 

дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі г. Гродна”

Фамянкова Вольга

Дзмітрыеўна

 

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі г. Гродна”

Падаханава Марына Валянцінаўна

настаўнік па класе баяна і акардэона дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі г. Гродна”

Худык Вікторыя Юр’еўна

 

настаўнік па класе фартэпіяна дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі г. Гродна”

Ціханава Наталля Мікалаеўна

настаўнік па класе фартэпіяна дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі г. Гродна”

Бялуга Жанна Сяргееўна

настаўнік па класе флейты дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі г. Гродна”

Жмуро Наталля Аляксандраўна

 

настаўнік па класе фартэпіяна дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі г. Гродна”

Патоніч Марына Міхайлаўна

настаўнік па класе домры і гітары дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі г. Гродна”.                                                                                                                             

Цітова Вольга  Мікалаеўна

настаўнік па класе фартэпіяна дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі г. Гродна”

Бучынская Алена  Мікалаеўна 

настаўнік па класе фартэпіяна дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі г. Гродна”

Дзікевіч Таццяна Іосіфаўна

настаўнік па класе фартэпіяна дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі г. Гродна”

Соўца Ірына Уладзіміраўна

бібліятэкар

   

 

 

 

                                                                                                       

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 1

да Інструкцыі

аб правядзенні  VIIІ адкрытага

гарадскога дзіцячага

фестывалю-конкурсу

беларускай музыкі

 

 

ЗАЯЎКА

на ўдзел у VІІІ адкрытым гарадскім дзіцячым

фестывалі-конкурсе беларускай музыкі

 

Прозвішча, імя ўдзельніка (аў) конкурсу, дата нараджэння

                                                                                                                                                                

Узроставая група                                                                                                                                 

Намінацыя _____________________________________________________________   

Інструмент                                                                                                                                          

Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка(аў), кантактныя тэлефоны, e-mail  

                                                                                                                                                                

Прозвішча, імя, імя па бацьку канцэртмайстра (аў), кантактныя тэлефоны

                                                                                                                                                                

Конкурсная праграма (дакладна ўкажыце ініцыялы і прозвішча кампазітара; назву твора з указаннем танальнасці, № опусу)                                                                                                  

Час гучання праграмы                                                                                                                  

Поўная назва і адрас навучальнай установы ўдзельніка фестывалю-конкурсу, кантактныя тэлефоны, e-mail

                                                                                                                                                                

 

Кіраўнік установы                    _____________                    / _________________ /

                                                                   Подпіс                                               П.І.І.

 

Дата                                                                                                              М.П.