VIII адкрыты гарадскі дзіцячы фестываль-конкурс беларускай музыкі ONLINE

VIII адкрыты гарадскі дзіцячы фестываль-конкурс беларускай музыкі ONLINE

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У. Семянякі г. Гродна” паведамляе:

 у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй VIII адкрыты гарадскі дзіцячы фестываль-конкурс беларускай музыкі будзе праведзены з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адпаведнасці з Дадаткам № 3. (http://www.music-school.by/konkurs/vii-otkryityij-gorodskoj-detskij-festival-konkurs-belorusskoj-muzyiki/)

Конкурсныя выступленні афармляюцца з выкарыстаннем відэазапісу, усе творы выконваюцца напамяць, замены ў праграмах выступленняў не дапускаюцца. Конкурсныя выступленні, адсартаваныя па групах і намінацыях, адпраўляюцца дзеючым членам журы, якія прагледжваюць відэазапісы і ацэньваюць кожнае выступленне па 25-бальнай сістэме. Пасля прагляду ўсіх удзельнікаў кожны член журы высылае ведамасць у аргкамітэт фестывалю-конкурсу.

Аргкамітэт фестывалю-конкурсу састаўляе зводную ведамасць і, выкарыстоўваючы сярэдняе арыфметычнае значэнне, вызначае переможцаў.

Вынікі фестывалю-конкурсу будуць размешчаны на  сайце ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У. Семянякі г. Гродна” 12.06.2020.